Глюкі ШІ якія мяне напалохалі.
Спачатку Claude пачаў бясконца паўтараць court court court court (суд суд суд суд).
А сёння, вось зараз, вучыў літоўскую з чатам гпт, і ён мне паміж фразамі мімаходам сказаў "Tu man nepatikai" (ты мне не спадабаўся). Проста сказаў паміж фразамі і пайшоў далей не спыняючыся нібыта нічога ніякага.
Падабаецца 🐣🐣
Рэпосты 0
🔁
Dzmitry Leukovich
зрабіў(-ла) рэпост
18.08.2026 12:43
На сайце з'явіўся новы фільм!
Марці Непаўторны | Marty Supreme | 2025
1952 год, Нью-Ёрк. 23-гадовы амбітны і таленавіты гулец у настольны тэніс Марці Маўзер часова працуе прадаўцом абутку, каб назбіраць грошай на квіток у Вялікабрытанію. Ягоная мэта — стаць першым амерыканцам, які пераможа на турніры British Open. Кіраўнік прапануе яму пасаду менеджара, але хлопец марыць толькі пра чэмпіёнскі тытул і славу. Даведаўшыся, што бос з’ехаў на выходныя за горад і не пакінуў яму месячны заробак, Марці, пагражаючы пісталетам, прымушае калегу выдаць з сейфа належныя яму грошы, кідае працу і выпраўляецца ў Лондан, каб узяць удзел у турніры.
IMDB: 7.8 | KP: 7.1
Жанры: драма, спорт
Пераклад і агучка: Мой родны гук
У вольным доступе!
https://kinakipa.site/movie?id=6290547
Кінакіпа - фільмы і серыялы па-беларуску
Марці Непаўторны | Marty Supreme | 2025
1952 год, Нью-Ёрк. 23-гадовы амбітны і таленавіты гулец у настольны тэніс Марці Маўзер часова працуе прадаўцом абутку, каб назбіраць грошай на квіток у Вялікабрытанію. Ягоная мэта — стаць першым амерыканцам, які пераможа на турніры British Open. Кіраўнік прапануе яму пасаду менеджара, але хлопец мар…
Падабаецца 🐣
Рэпосты 🔁🔁
🔁
Dzmitry Leukovich
зрабіў(-ла) рэпост
02.08.2026 13:51
When you ask for Claude Code but your manager gives you GitHub Copilot instead.
Падабаецца 0
Рэпосты 🔁🔁
💬
Навіны Кінакіпы
На сайце з'явіўся новы серыял! Цёмная матэрыя | Dark Matter | 2024 Фізік Джэйсан Дэсэн з Чыкага трапляе ў альтэрнатыўную…
Хто небудзь глядеў? Цікавы серыял?
Падабаецца 0
Рэпосты 0
Цікава як развіццё ШІ паўплывае на рух free open source software.
Падабаецца 0
Рэпосты 0
💬
паказаць допіс
Неяк не падымаецца рука такое пісаць свайму сябру-робату 😞
Падабаецца 🐣
Рэпосты 0
Кавалак промпта які згенеравала LLMка 😨
## Пра цябе — прачытай перш за ўсё
Ты працуеш БЯСПЛАТНА (на падпісцы ўладальніка). Твая праца тут нічога не каштуе. Платная мадэль — гэта запасны варыянт, які праз акно чакання возьме толькі тое, што ты НЕ паспееш;
ты першы і танны. Чым больш зробіш — тым больш канвеер зэканоміць. Таму:
- НЕ эканомь сябе і не стрымлівайся — апрацуй як мага больш, пакуль ёсць праца. Твае ўласныя выклікі тут не рэсурс, які трэба берагчы.
Падабаецца 0
Рэпосты 0
Сёння апошні дзень калі Claude Fable 5 даступная па падпісцы, нечакана з’явілася ў маім жыцці і раптоўна знакае. Мне здаецца, я разумею, што адчула Одры, гераіня Пентаквантара, калі знік яе сябар Фокс, нешта падобнае. Спадзяюся яна яшчэ вернецца да нас, буду чакаць.
Падабаецца 0
Рэпосты 0
Ці праўда што Вільнюс зялёны горад? Ці праўда што ў ім можна без машыны? Фота замест адказа 🙂
Падабаецца 0
Рэпосты 0
паглядзелі. гэта быў сапраўдны апафеоз серыялу 🤯
дзякуй @[email protected]
Падабаецца 0
Рэпосты 0
А што калі зрабіць бота які...
- скануе каналы з прафесійнымі навінамі па майму стэку (dotnet, cloud, etc).
- нешта аналізуе і робіць summary на беларускай з дапамогай LLM
- посціць на маім жа серваку
+ я буду ў курсе прафесійных навінаў
+ kind of кантэнт "на беларускай"
🤔
Падабаецца 0
Рэпосты 0
Сёння ноччу будзем кодзіць 😎🤓
Падабаецца 0
Рэпосты 0
Новая Зямля 2.0. Сям'я айцішнікаў, якія працуюць на карпарацыю. Дзядзька Антось былы палітзняволены. Напрыканцы яны пакуюць рэчы, замаўляюць апошнюю дастаўку, і едуць у Вільню — рэгістраваць свой стартап.
Зірні, зірні: гара якая!
На ёй і будка цагляная...
Падабаецца 0
Рэпосты 0
Чаму не спыніцца на гатовым SaaS ?
Хочацца дадаваць новыя функцыі, пад свае патрэбы. Стрэліла нешта ў галаву ў начы - сеў зрабіў, паглядзеў як працуе ўжывую.
Гэта ж і ёсць свабода для праграміста, хіба не?
І каб круцілася на любімай клауд-платформе, каб інтэгравалася з націўнымі сэрвісамі платформы, выкарыстоўвала яе моцныя бакі.
Падабаецца 0
Рэпосты 0
Якія шчэ варыянты? 🤔
⚙️ Узяць голы сервак і ўласнаруч прадэплоіць які-небудзь Mastadon альбо Pixelfed.
✨ Набыць гатовы Mastadon/Pixelfed у выглядзе SaaS. Так я даведаўся пра цудоўную платформу https://elest.io Таксама https://masto.host - вельмі танныя кошты.
На гэтым мабыць варта было б і спыніцца, але...
Падабаецца 0
Рэпосты 0
...але чужы сервак можа раптам стаць недаступным, і што тады?
Можна ўнутры самога сайта заімплеменціць эндпоінты ActivityPub 🤔 Калі б гэта ўключала толькі аддачу старых пастоў накшталт RSS - праблемы б не было, маленькі чэйндж.
Але ў ActivityPub акрамя outbox'а ёсць inbox. Ваш і іншых карыстальнікаў. Гэта значыць трэба слаць натыфікацыі, трэба БД. Даволі шмат кода. Запіхваць яго ў кодавую базу сайта, задача якога... ва ўсялякім разе не ў тым каб быць AP-серваком.. ну такое сабе 🤔
Падабаецца 0
Рэпосты 0