у дадатку з трывогамі зрабілі інтэрактыўную мапу, і цяпер бачна, дзе ляцяць шахеды - яны наўпрост рухаюцца па мапе! (падазраю з затрымкай, але прынамсі з маніторынгамі ў тг па часе супадае)
тож маю новую развагу па начах ✨
не таму што няма чым заняцца, а бо ня хочацца спаць у калідоры, тож вырахоўваю, калі можна ня рухацца, а калі ўсё ж варта мятнуцца. ужо колькі разоў было, што толькі пераносіў котку, пасцелю, коткаву ежу ці ваду, як гучыць адбой (так, мы тут зажэрліся, выбачайце, без іроніі)
Падабаецца 0
Рэпосты 0
💬
Марыля
у дадатку з трывогамі зрабілі інтэрактыўную мапу, і цяпер бачна, дзе ляцяць шахеды - яны наўпрост рухаюцца па мапе! (пад…
дарэчы калі пралятала недалёка ад нас, чула гук, і ён быў з затрымкай
бо той рэактыўны граміла ляціць з хуткасьцю 800 км/гадз, то бок за хвіліну пралятае 13 км (ну хаця 800 гэта максімум, звычайна можа і 600)
збіць адразу ня могуць, бо яно ляціць на вышыні то 3 км, то 6, то паўтара і пастаянна манеўруе (ну бо ім кіруе нейкі рускі даўбаграй). сёння вунь намотвае колы па кальцавой нібыта прапусціў паварот на Бруховічы
Падабаецца 0
Рэпосты 0