💬

Абмеркаванне

Марыля
🌍 19.10.2026 21:49

у дадатку з трывогамі зрабілі інтэрактыўную мапу, і цяпер бачна, дзе ляцяць шахеды - яны наўпрост рухаюцца па мапе! (падазраю з затрымкай, але прынамсі з маніторынгамі ў тг па часе супадае)

тож маю новую развагу па начах ✨

не таму што няма чым заняцца, а бо ня хочацца спаць у калідоры, тож вырахоўваю, калі можна ня рухацца, а калі ўсё ж варта мятнуцца. ужо колькі разоў было, што толькі пераносіў котку, пасцелю, коткаву ежу ці ваду, як гучыць адбой (так, мы тут зажэрліся, выбачайце, без іроніі)

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля у дадатку з трывогамі зрабілі інтэрактыўную мапу, і цяпер бачна, дзе ляцяць шахеды - яны наўпрост рухаюцца па мапе! (пад…
Марыля
🌍 19.10.2026 22:09

дарэчы калі пралятала недалёка ад нас, чула гук, і ён быў з затрымкай

бо той рэактыўны граміла ляціць з хуткасьцю 800 км/гадз, то бок за хвіліну пралятае 13 км (ну хаця 800 гэта максімум, звычайна можа і 600)

збіць адразу ня могуць, бо яно ляціць на вышыні то 3 км, то 6, то паўтара і пастаянна манеўруе (ну бо ім кіруе нейкі рускі даўбаграй). сёння вунь намотвае колы па кальцавой нібыта прапусціў паварот на Бруховічы

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Адказаў пакуль няма 🐣