у дадатку з трывогамі зрабілі інтэрактыўную мапу, і цяпер бачна, дзе ляцяць шахеды - яны наўпрост рухаюцца па мапе! (падазраю з затрымкай, але прынамсі з маніторынгамі ў тг па часе супадае)
тож маю новую развагу па начах ✨
не таму што няма чым заняцца, а бо ня хочацца спаць у калідоры, тож вырахоўваю, калі можна ня рухацца, а калі ўсё ж варта мятнуцца. ужо колькі разоў было, што толькі пераносіў котку, пасцелю, коткаву ежу ці ваду, як гучыць адбой (так, мы тут зажэрліся, выбачайце, без іроніі)