запіс #літаратурны 🕯️🕯️
У срэбным сьвятле промняў цемры вечнай
Далёка на белай халоднай поўначы
Паўстаў горад страты і шчырай роспачы.
Вялізны. І неяк натхняльна велічны.
Сыходзячы параю на марозе,
Гарачай крывёю цячэ рачулка.
Дарога зьвініць незвычайна гулка.
Нікога ня мае на той дарозе.
Дарога ідзе да палярнай зоркі,
Дзе зь белых сьнягоў ды ільдоў бязьмежных
У неба глядзяць паўпразрыстыя вежы,
Нібыта вартуючы гэты горад.
(1/4)
Падабаецца 0
Рэпосты 0
💬
Zhubleny Lichtaryk :vasilok2:
запіс # літаратурны 🕯️🕯️ У срэбным сьвятле промняў цемры вечнай Далёка на белай халоднай поўначы Паўстаў горад страты…
Тут цэгла нагадвае бляск рубінаў,
На бронзавых дрэвах смарагды-кроны.
Сьвяточна мігцяць крышталёвыя вокны
Будынкаў пустых і бясконца дзіўных.
У горадзе веры і зьніклых страхаў
Ня мае руінаў у пэўным сэнсе:
Калі апынесься на самым версе,
Пабачыш, паветра трымае дахі
Высока над белай раўнінай сьнегу.
Ў паветры застылі, замерзлі нібы,
Асобныя часткі муроў будынкаў,
Штогод павялічваючы памеры.
(2/4)
Падабаецца 0
Рэпосты 0