💬

Абмеркаванне

Zhubleny Lichtaryk :vasilok2:
🌍 29.10.2026 16:22

запіс 🕯️🕯️

У срэбным сьвятле промняў цемры вечнай
Далёка на белай халоднай поўначы
Паўстаў горад страты і шчырай роспачы.
Вялізны. І неяк натхняльна велічны.

Сыходзячы параю на марозе,
Гарачай крывёю цячэ рачулка.
Дарога зьвініць незвычайна гулка.
Нікога ня мае на той дарозе.

Дарога ідзе да палярнай зоркі,
Дзе зь белых сьнягоў ды ільдоў бязьмежных
У неба глядзяць паўпразрыстыя вежы,
Нібыта вартуючы гэты горад.

(1/4)

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Zhubleny Lichtaryk :vasilok2: запіс # літаратурны 🕯️🕯️ У срэбным сьвятле промняў цемры вечнай Далёка на белай халоднай поўначы Паўстаў горад страты…
Zhubleny Lichtaryk :vasilok2:
🌍 29.10.2026 16:23

Тут цэгла нагадвае бляск рубінаў,
На бронзавых дрэвах смарагды-кроны.
Сьвяточна мігцяць крышталёвыя вокны
Будынкаў пустых і бясконца дзіўных.

У горадзе веры і зьніклых страхаў
Ня мае руінаў у пэўным сэнсе:
Калі апынесься на самым версе,
Пабачыш, паветра трымае дахі

Высока над белай раўнінай сьнегу.
Ў паветры застылі, замерзлі нібы,
Асобныя часткі муроў будынкаў,
Штогод павялічваючы памеры.

(2/4)

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Zhubleny Lichtaryk :vasilok2: Тут цэгла нагадвае бляск рубінаў, На бронзавых дрэвах смарагды-кроны. Сьвяточна мігцяць крышталёвыя вокны Будынкаў пусты…
Zhubleny Lichtaryk :vasilok2:
🌍 29.10.2026 16:24

А збоку ўжо непрабачальна цэлыя,
З падмуркаў каменных да чарапіцы
Паўсталі разбураныя капліцы.
Паўсталі забытыя богам цэрквы.

А далей, на Пляцы Забытых Ведаў
Кнігарня ўзьнімаецца чорнай вежаю,
І шпілі пранізваюць неба сьнежнае,
На некалькі соцень умоўных мэтраў.

Там творы усіх, хто пазьбегнуў памяці,
Там вершы, узятые проста з розуму
Застрэляных, зьбітых, але няскораных,
Што могуць спакойна і годна спаці.

(3/4)

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Zhubleny Lichtaryk :vasilok2: А збоку ўжо непрабачальна цэлыя, З падмуркаў каменных да чарапіцы Паўсталі разбураныя капліцы. Паўсталі забытыя богам цэ…
Zhubleny Lichtaryk :vasilok2:
🌍 29.10.2026 16:24

Там слоўнік даўно пазабытых слоў.
Там кнігі на згубленых мовах, зьнішчаных.
Над імі прывіднымі абліччамі
Карціны, якія ня ўбачаць зноў.

Я ведаю пэўна, прыйдзе аднойчы,
Той час, калі зьнікне усё навокал.
Я веру, схавана ад хцівых вокаў,
Зазьзяе яно на раўнінах поўначы.

(4/4)

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Zhubleny Lichtaryk :vasilok2: Там слоўнік даўно пазабытых слоў. Там кнігі на згубленых мовах, зьнішчаных. Над імі прывіднымі абліччамі Карціны, якія н…
АйЦіБарада :bash:
🌍 29.10.2026 17:30

@Zhl13 прыгожа і цікава напісана, дзякуй. А як называецца гэтая рыфма, калі першая з чацьвертай, а другая з трэцяй?

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 АйЦіБарада :bash: @ Zhl13 прыгожа і цікава напісана, дзякуй. А як называецца гэтая рыфма, калі першая з чацьвертай, а другая з трэцяй?
Zhubleny Lichtaryk :vasilok2:
🌍 29.10.2026 18:00

@itbeard дзякуй! наконт рыфмы, то я звычайна называю АББА) але калі па-нармальнаму, то ахопная ці апаясаная, але я ў літаратурнай тэрміналёгіі ня вельмі моцны)

Падабаецца 0 Рэпосты 0